Украіна святкуе 25-ую гадавіну Незалежнасці

24 августа 2016

Сёння, 24 жніўня, Украіна святкуе 25-ую гадавіну Незалежнасці. Па Крэшчаціку пройдзе парад, у якім прыме ўдзел каля 200 адзінак ваеннай тэхнікі. Усяго ж гасцей і жыхароў сталіцы чакае цэлая серыя мерапрыемстваў: святочныя канцэрты, вернісажы, конкурсы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны.