У сталіцы Грэцыі выпаў снег

29 декабря 2016

Снегапад абрынуўся на Афіны раніцай. Вышыня снежнага покрыва склала 3-4 сантыметры. Вялікіх праблем снегапад не выклікаў - на вуліцы стаіць плюсавая тэмпература, замест галалёду на дарогах утварылася снежная каша. Снег -  вельмі рэдкая з'ява ў грэчаскай сталіцы. Ён выпадае тут раз на некалькі гадоў у адрозненне ад горных раёнаў краіны.