У сталіцы Францыі нядзеля скончылася вулічнымі беспарадкамі

27 мая 2013
Слёзатачывы газ, каля трохсот арыштаваных. У масавай акцыі супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў у Парыжы ўдзельнічалі каля мільёна чалавек. Такую лічбу называюць арганізатары. Пасля маніфестацыі пачаліся сутычкі паміж актывістамі ўльтраправых груповак і паліцэйскімі.