У Стамбуле ў аэрапорце "Сабіха Гёкчэн" прагрымеў выбух

23 декабря 2015

Здарэнне адбылося ў раёне стаянкі лайнераў. Пацярпелі два супрацоўнікі. Паводле інфармацыі, якая паступае, у выніку выбуху загінула жанчына. Яна памёрла ад ранення ў галаву. Праваахоўныя органы зараз разглядаюць усе версіі, у тым ліку і тэракт. Паступае інфармацыя, што выбух мог адбыцца на борце самалёта. Гэтымі хвілінамі эксперты правяраюць іншыя лайнеры на наяўнасць выбуховых рэчываў. На тэрыторыі аэрапорта ўзмоцненыя меры бяспекі, аднак паветраная гавань працуе ў звычайным рэжыме. Праверкі ідуць і ў аэрапорце Атацюрка.