У ЗША выявілі фальсіфікацыю з бюлетэнямі падчас выбараў

25 сентября 2021

У ЗША працягваюць здзекавацца з дэмакратыі. Там завяршаецца праверка больш як двух мільёнаў бюлетэняў для галасавання ў адной з акруг Арызоны. Сенат штата вырашыў упэўніцца ў сумленнасці вынікаў на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У выніку выявілі больш за 17 тысяч дубляў. Праверка на прадмет фальсіфікацый вялася адкрыта - пад прыцэлам камер відэаназірання. Абураны народ ужо збіраецца каля мясцовага Капітолія.

Колькасць выяўленых дублікатаў у паўтара раза большая, чым розніца паміж Байдэнам і Трампам. Атрымліваецца, што пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Арызоне невядомы. Цікава, што на гэта скажуць у Белым доме?