14 красавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны

14 апреля 2024

Сёння беларускія абаронцы паветраных межаў адзначаюць прафесійнае свята - Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны.

Лічыцца, што СПА зарадзілася яшчэ ў 1941 годзе, за гэты час прайшла вялікі шлях развіцця і стала асновай баяздольнасці дзяржавы. Неба Беларусі абараняюць самыя сучасныя ўзоры ўзбраення, многія з якіх мадэрнізаваныя або распрацаваныя на роднай зямлі. Тэхніка і людзі на варце паветраных межаў не толькі краіны, але і Саюзнай дзяржавы, вартавыя неба выконваюць сумеснае баявое дзяжурства.