У ЗША ў сярэднім адбываецца па 2 выпадкі масавай страляніны ў дзень

18 января 2023

У ЗША з пачатку года зафіксавана ўжо 30 выпадкаў масавай страляніны. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрнэт-архіва фактаў гвалту з прымяненнем агнястрэльнай зброі. Адзначаецца, што ў Штатах у сярэднім адбываецца па 2 выпадкі масавай страляніны за дзень.

Толькі на гэтым тыдні 6 чалавек, уключаючы немаўля, яго маці і бабулю, загінулі ў выніку страляніны ў Каліфорніі. Праваахоўнікі звязваюць інцыдэнт з бандамі.

Яшчэ адна нядаўняя крымінальная разборка ў Фларыдзе на памятным мерапрыемстве ў гонар актывіста Марціна Лютэра Кінга. І ў абодвух выпадках злачынцаў затрымаць не ўдалося.