Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з працай абноўленага ГЦ "Сталіца"

22 июля 2022
Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуду ў Мінску. Пра гэта Першы заявіў падчас наведвання ГЦ "Сталіца". Азнаёміўся Прэзідэнт і з працай гэтага аб'екта. Кіраўнік дзяржавы пабываў у фірменных магазінах, аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання.

Важная тэма - будучыня гандлёвага цэнтра. "Сталіца" адкрылася ў 2006 годзе, і сёння настаў час удыхнуць у яе новае жыццё. Уласнік - Мінгарвыканкам - бачыць развіццё гандлёвага цэнтра як пляцоўкі з фірменнымі беларускімі таварамі. І галоўная мэта такіх рэформаў - павысіць папулярнасць і пазнавальнасць айчынных брэндаў у жыхароў і гасцей Мінска. У "Сталіцы" працуе 116 аб'ектаў плошчай больш чым 2 тысячы квадратных метраў.