У ЗША сабака выцягнуў з вады алеляня, якое танула

19 июля 2017

Дзіўнае выратаванне ў ЗША. Сабака выцягнуў з вады алеляня, якое танула. Усё здарылася на набярэжнай Лонг-Айленда. Жыхар Нью-Ёрка выгульваў двух сабак і раптам адзін з іх кінуўся ў ваду. На кадрах відаць, што сабака вяртаецца, заціснуўшы нешта ў зубах. Калі рэтрывер падплыў бліжэй, гаспадар разгледзеў аленяня. Малы, ледзь ачуняўшы, зноў кінуўся да вады. У выніку на дапамогу прыбылі супрацоўнікі службы выратавання дзікіх жывёл.