У ЗША ўпаў дырыжабль

16 июня 2017

Надзвычайнае здарэнне ў амерыканскім штаце Вісконсін. Побач з месцам правядзення турніру па гольфе ўпаў рэкламны дырыжабль. Паветранае судна загарэлася яшчэ ў паветры і стала імкліва страчваць вышыню. На борце быў толькі пілот, ён змог эвакуіравацца на парашуце, але атрымаў апёкі твару, траўмы шыі і спіны. Лятальны апарат фатаграфаваў і здымаў відэа турніру.