У Беларусі вызначылі правілы рэгістрацыі лімітавых адпускных цэн на лекі

3 ноября 2018

Гэта датычыцца 37 прэпаратаў сардэчна-сасудзіставага і анкалагічнага прызначэння Новыя правілы, прапісаныя ва ўказе Прэзідэнта, і пачнуць дзейнічаць з новага года. Вытворцы, якія будуць працаваць на нашым рынку, падаюць дакументы на рэгістрацыю цэн у Міністэрства аховы здароўя. Эканамічнае абгрунтаванне кошту праверыць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У разлік галоўным чынам бярэцца кошт на лекі на рынках сумежных з намі краін, напрыклад, Расіі, Латвіі, Літвы, Балгарыі. Усяго ў спісе іх каля 15. Фіксуецца кошт на год у беларускіх рублях. Тэрмін разгляду дакументаў - максімум 10 дзён.

На наступным тыдні пасля пасяджэння працоўнай групы МАРГ і Міністэрства аховы здароўя плануюць зацвердзіць методыку разліку цэн. Адзначым, новы механізм - гэта абарона ўнутранага рынку ад неабгрунтавана дарагіх лекаў. Усе прэпараты трапяць у электронны дзяржаўны рэгістр. Доступ да яго будзе адкрытым.