У ЗША разыгралі джэк-пот на 636 мільёнаў долараў

18 декабря 2013

У ЗША разыгралі рэкордны джэк-пот - 636 мільёнаў долараў. Уладальнікі суперпрыза, а іх двое, пакуль не прыйшлі па выйгрыш. Як паведамляюць прадстаўнікі латарэйнай кампаніі, адзін шчаслівы білет быў прададзены ў Каліфорніі, другі - у Джорджыі. Дарэчы, верагоднасць атрымаць вялікія грошы ў латарэі Mega Millions ацэньваецца як адзін да двухсот шасцідзесяці мільёнаў.