У ЗША прайшоў першы суд над бацькамі, якія здзекаваліся са сваіх трынаццаці дзяцей

19 января 2018

Дэвіду і Луізе Турпін прад'яўленыя абвінавачанні ў насіллі, ужыванні катаванняў і распусных дзеяннях. Пара віну не прызнае. Яны мардавалі дзяцей голадам, прыкоўвалі іх ланцугамі да мэблі. Паліцыя высветліла, што муж і жонка былі рэлігійнымі. Пасля банкруцтва ў 2011 яны пераехалі ў Каліфорнію, дзе і пачаўся гэты кашмар. Дзяцей кармілі адзін раз на дзень, мыцца дазвалялі двойчы на год, гуляць выводзілі рэдка і цэнтралізавана. Паліцыя даведалася пра хатнюю турму ад адной з сясцёр, якая здолела ўцячы.

Грэг Фэлаус, шэрыф акругі Рыверсайд штата Каліфорнія: "Мне складана назваць злачынства, якое было ўчынена ў дачыненні да гэтых дзяцей, пэўна нейкім адным словам. Проста ўявіце, табе 17 гадоў, а выглядаеш ты на 10, ты прыкаваны да ложка, знясілены ад недахопу ежы, і на тваім целе сляды збіцця. Гэта не што іншае як катаванне. Нам яшчэ трэба высветліць, ці пацярпелі гэтыя дзеці ад сексуальнага гвалту".

Калі мужа і жонку прызнаюць вінаватымі, ім можа пагражаць пажыццёвае турэмнае зняволенне.