У ЗША пасля паведамлення пра бомбу экстранна сеў самалёт А320

20 ноября 2015

У міжнародным аэрапорце штата Фларыда пасля паведамлення пра бомбу экстранна сеў самалёт А320. На борце знаходзіліся 92 пасажыры. Лайнер здзяйсняў рэйс з Форт-Ладэрдэйла ў Мінеапаліс. Праз 15 хвілін пасля ўзлёту экіпаж быў змушаны вярнуцца ў аэрапорт з меркаванняў бяспекі. Самалёт адведзены на бяспечную адлегласць ад усіх тэрміналаў. Зараз сапёры даследуюць багажны адсек. Падрабязнасці ў наступных выпусках.