У ЗША апрабуюць новы спосаб пакарання зняволеных

11 января 2024

У ЗША зняволенага ўпершыню пакараюць з дапамогай чыстага азоту - "першапраходцам" стане Кенет Сміт, якога асудзілі за заказное забойства. Мужчыну ўжо спрабавалі пакараць год таму з дапамогай смяротнай ін'екцыі, аднак не змаглі ўвесці ў вену катэтар. Зараз на ім апрабуюць новы спосаб - прымусяць дыхаць толькі азотам, што выкліча гіпаксію і прывядзе да смерці. Адвакаты асуджанага спрабавалі аспрэчыць гэтае рашэнне, сцвярджаючы, што такі метад вельмі жорсткі, а іх падабароннага незаконна выкарыстоўваюць у якасці падвыпрабавальнага. Аднак суд у Алабаме не прыслухаўся да аргументаў юрыстаў. У ЗША такі від пакарання дазволены ў трох штатах, аднак дагэтуль ні разу не прымяняўся на практыцы. Кара Сміта прызначана на 25 студзеня.