У ЗША аб’явілі аб пачатку працэдуры вынясення імпічменту Дональду Трампу

16 ноября 2017

Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ў кангрэсе ЗША аб’явілі аб пачатку працэдуры вынясення імпічменту Дональду Трампу. Прэзідэнта абвінавачваюць па пяці пунктах, у тым ліку ў стварэнні перашкод правасуддзю. Акрамя таго, яшчэ ў двух артыкулах размова ідзе пра падрыў незалежнасці федэральнай судовай сістэмы, а таксама свабоды слова. Зварот кангрэсменаў перададзены ў Палату прадстаўнікоў. Зрэшты, самі ініцыятары імпічменту станоўчай рэакцыі юрыдычнага камітэта ніжняй палаты не чакаюць.