У ЗША апублікавалі першыя спісы загінуўшых у бойні ў Лас-Вегасе

3 октября 2017

Забіты сама меней 59 чалавек, 527 параненыя. Паліцыя і ФБР працягваюць высвятляць матывы самага масавага забойства ў гісторыі Амерыкі. Паводле апошніх звестак, у 64-гадовага Стывена Пэдака знайшлі 42 адзінкі зброі. Мужчына быў мільянерам, меў дамы ў чатырох штатах, але жыў у гатэлях пры казіно. Ставіў на кон дзясяткі тысяч долараў. А яго бацька лічыцца ў спісе самых небяспечных злачынцаў ФБР.