У ЗША не сціхаюць поствыбарныя страсці

24 ноября 2016

Выбарчая сістэма краіны працягвае праходзіць праверку на трываласць. Нягледзячы на тое, што выбары прэзідэнта прайшлі больш як 2 тыдні таму і іх пераможца даўно вядомы, у краіне ўсё яшчэ ідзе падлік галасоў. Паводле апошніх звестак, за Хілары Клінтан прагаласавалі на 2 мільёны чалавек больш, чым за Трампа. Аднак мільярдэр здолеў заручыцца падтрымкай большай колькасці выбаршчыкаў у ключавых штатах (хто ў выніку і вызначае зыход галасавання). Як паведамляе выданне USA Today, пасля перамогі Дональда Трампа выбаршчыкі, а гэта вядомыя кангрэсмены, былыя ваенныя і медыяперсоны, падвяргаюцца беспрэцэндэнтнаму ціску. На іх адрас паступае шмат лістоў і званкоў з просьбай галасаваць падчас калегіі 19 снежня не за пераможца, а за яго апанента - Хілары Клінтан. Палітолагі, дарэчы, у такі сцэнарый не вераць. Апошні раз выпадак "несумленнага галасавання" членамі калегіі быў зафіксаваны ў 2004 годзе.