У ЗША машыны пасля ліўняў умерзлі ў лёд

9 января 2018

Машыны, якія ўмерзлі ў лёд, і каток проста на пляжы. Пасля магутнага зімовага шторму ў ЗША вуліцы спачатку затапіла, а потым вада замерзла. Многія амерыканцы не на жарт лічаць, што наступае новы ледніковы перыяд. Інтэрнэт-карыстальнікі пішуць, што надвор'е нагадвае пра сібірскія маразы, а некаторыя каментатары праводзяць аналогію з апакаліпсісам.

У некаторых штатах тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль, уключаючы звычайна гарачыя Каліфорнію і Фларыду. Летась прыродныя катаклізмы абышліся Амерыцы ў рэкордныя 306 мільярдаў долараў.