У ЗША праз пагрозу бяспекі закрылі Белы дом

31 мая 2016

На месцы працуюць паліцэйскія, пажарнікі і служба хімабароны. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, на тэрыторыі рэзідэнцыі амерыканскага лідара знойдзены падазроны скрутак. Яго перакінулі праз агароджу. Паведамляецца, што адзін чалавек затрыманы. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.