Швецыя ўвяла абавязковую праверку дакументаў пры ўездзе ў краіну

4 января 2016

Швецыя ўвяла абавязковую праверку дакументаў пасажыраў аўтобусаў, паромаў і цягнікоў пры ўездзе ў краіну. Снежаньскае рашэнне парламента ўступіла ў сілу сёння ноччу. Закон будзе дзейнічаць да 21 снежня 2018. Паводле афіцыйных звестак, за мінулы год у краіны ЕС у пошуках прытулку прыбылі больш за мільён 200 тысяч мігрантаў - перш за ўсё, з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Як паведамляе Еўракамісія, гэтыя лічбы могуць павялічыцца ўдвая. Перад супольнасцю зараз стаяць вельмі вострыя пытанні: ад навучання мігрантаў да нацыянальнай ідэнтычнасці і барацьбы з тэрарызмам.