У Сафіі адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй

13 мая 2013

Каля сотні чалавек выступілі супраць вынікаў датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны спрабавалі трапіць у прэс-цэнтр. Там павінны выступіць прадстаўнікі партый, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі. Дэманстранты закідалі паліцэйскіх камянямі і яйкамі і  скандзіравалі лозунгі супраць былой партыі ўлады Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі. Яна, паводле  папярэдніх звестак, лідзіруе на выбарах.