У Злучаным Каралеўстве падлічваюць страты ад небывалых паводак

14 марта 2014

Бедства можа стаць самым дарагім у найноўшай гісторыі краіны. Застрахаваныя страты ўжо дасягнулі мільярда фунтаў стэрлінгаў, і гэта не канец. Незастрахаваныя могуць быць удвая вышэйшыя. Сумарныя выдаткі эканомікі ўрад ацаніў на 14 мільярдаў фунтаў: тут і кошт разбуранай маёмасці, і страты бізнесу, і шкода ад запаволенага росту ВУП. Паводка ў Вялікабрытаніі была выклікана зацяжнымі дажджамі, якія ішлі амаль усю зіму. Гэта была самая вільготная зіма з 60-х гадоў XVIII стагоддзя.