У Славеніі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары

13 июля 2014
Эксперты называюць кампанію найважнейшай з моманту абвяшчэння незалежнасці. Усяго ў гонцы ўдзельнічаюць 15 партый і кааліцый. Асноўная барацьба, на думку аналітыкаў, разгорнецца паміж левацэнтрысцкай Партыяй Міра Цэрара - яна была заснаваная ў мінулым месяцы - і дэмакратычнай партыяй экс-прэм'ер-міністра. Ён, дарэчы, зараз адбывае двухгадовы турэмны тэрмін за хабары. Правам голаса ў Славеніі валодаюць 1 мільён 700 тысяч чалавек.