Вольга Гаварцова саступіла ў другім крузе тэніснага турніру ў Акапулька

25 февраля 2016

Беларуска Вольга Гаварцова саступіла ў другім крузе тэніснага турніру ў Акапулька. Наша суайчынніца пацярпела паражэнне ад амерыканкі Слоан Сцівенс - 1:6, 4:6. Сёння таксама павінна была выступаць Вікторыя Азаранка, але экс-першая ракетка свету знялася з турніру з-за траўмы левага запясця. Дамініка Цыбулкава, з якой мелася гуляць з Азаранкай, выйшла ў 1/4-ую турніру без барацьбы.