У Сірыі пройдуць перамовы аб хімічнай зброі

24 августа 2013

Сёння ў Дамаск прыбыла высокі прадстаўнік ААН па пытаннях раззбраення Анжэла Кейн. Як чакаецца, з уладамі яна абмяркуе ўмовы расследавання магчымага прымянення хімзброі ў рэгіёне сталіцы. Інфармацыю аб інцыдэнце на гэтым тыдні распаўсюдзілі некалькі арабскіх тэлеканалаў са спасылкай на крыніцы ў апазіцыі. Афіцыйныя ўлады катэгарычна адхілілі абвінавачанні. Паўстанцы настойваюць на тым, што ў выніку хімічнай атакі ўрадавых войскаў загінулі каля 1300 чалавек. Пасля з'яўлення інфармацыі некалькі краін звярнуліся ў сакратарыят ААН, каб перанакіраваць групу інспектараў у Дамаск, якая зараз займаецца расследаваннем магчымых хіматак у Алепа на поўначы арабскай рэспублікі.