У Сірыі прымянілі хімічную зброю

21 августа 2013

Савет Бяспекі ААН выказаў заклапочанасць хімічнай атакай у Сірыі. Ведамства заявіла пра неабходнасць расследаваць паведамленні аб прымяненні хімзброі ў прыгарадзе Дамаска, аднак Савет Бяспекі ААН не даў адпаведнага ўказання міжнародным інспектарам, якія зараз ужо знаходзяцца ў Сірыі.


Напярэдадні сірыйскія мяцежнікі заявілі, што падчас аперацый урадавых сіл на ўскраіне Дамаска ўлады прымянілі хімічную зброю, забіўшы больш як 1000 чалавек. Афіцыйны Дамаск гэта паведамленне аспрэчыў. 35 краін, уключаючы ЗША, Брытанію і Францыю, заклікалі галоўнага інспектара ААН па хімзброі ў рэгіёне як мага хутчэй расследаваць інцыдэнт.