У Сірыі арганізаваны дзіцячы трэніровачны лагер для падрыхтоўкі смяротнікаў

25 марта 2014
На поўначы Сірыі намаганнямі тэрарыстычнай групоўкі Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванце арганізаваны дзіцячы трэніровачны лагер для падрыхтоўкі смяротнікаў і навучання падлеткаў дзеянням у рэальных баявых умовах. Аб гэтым паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ. Трэніровачная база атрымала назву Самыя дарагія дзеці - там зараз утрымліваюцца каля 50 хлопчыкаў ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Падрыхтоўка падлеткаў-смяротнікаў праходзіць каля 25 дзён. Галоўныя прадметы - асновы джыхада і ўмелае валоданне сучаснай агнястрэльнай зброяй. Пасля завяршэння курсу навучання падлеткі ўліваюцца ў тэрарыстычныя групы.