У Сірыі авіяўдарамі разбураная дзіцячая бальніца арганізацыі "Урачы без межаў"

9 августа 2016

Загінулі дзевяць чалавек: чатыры медыкі і пяцёра дзяцей. Яшчэ шэсць былі параненыя. Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Ідліб. Два прамыя авіяўдары поўнасцю вывелі лячэбную ўстанову з ладу: разбураныя аперацыйная бальніцы, педыятрычнае аддзяленне і аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Знішчаныя машыны хуткай дапамогі, медабсталяванне і генератар. Без догляду засталіся звыш 70 тысяч чалавек.