У Швейцарыі сышла лавіна

12 января 2019

Тры чалавекі пацярпелі ў выніку сходу лавіны ў Швейцарскіх Альпах. Турыстаў накрыла снегам прама ў рэстаране пры гатэлі. Снежная хваля дабралася і да пабудовы з персаналам. Таксама пад снежнымі заваламі апынуліся дзясятак машын і аўтобус. На шчасце, у выніку інцыдэнту сур'ёзных траўм ніхто не атрымаў.