У Санкт-Пецярбургу ў адной з ВНУ адбылося абвальванне перакрыццяў

16 февраля 2019

Тэрміновыя навіны прыходзяць з паўночнай сталіцы Расіі. Ва Універсітэце інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі падчас заняткаў адбылося абвальванне перакрыццяў з другога па пяты паверхі. 86 чалавек эвакуіраваны з навучальнага корпуса. Плошча абвальвання - 150 квадратных метраў. Верагодная прычына надзвычайнага здарэння - парушэнне тэхнічных патрабаванняў пры правядзенні рамонтных работ. Ліквідацыяй наступстваў займаюцца супрацоўнікі МНС Расіі. Задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі. Паводле слоў прадстаўнікоў МНС, ахвяр няма. Эвакуацыя працягваецца.