У Румынію прыбылі дзясяткі танкаў і паўтысячы салдат з ЗША

15 февраля 2017

Дзясяткі танкаў і паўтысячы салдат з ЗША прыбылі на ваенна-паветраную базу ў Румыніі. Кантынгент перакінулі для гарантавання бяспекі ўсходняга крыла НАТА. Амерыканскія вайскоўцы прабудуць у Румыніі 9 месяцаў і правядуць сумесныя вучэнні з мясцовымі салдатамі. Неўзабаве на базу даставяць штурмавыя бронетранспарцёры і самаходныя гаўбіцы. Паводле звестак мясцовых СМІ, манеўры пачнуцца праз месяц.