У Румыніі цягнік урэзаўся ў перапоўненую маршрутку

9 сентября 2013

Страшная катастрофа ў Румыніі. На чыгуначным пераездзе ў горадзе Ясы вадзіцель мікрааўтобуса паспрабаваў праскочыць на чырвонае святло перад цягніком, але не паспеў. У выніку 9 з 11 пасажыраў загінулі на месцы, дваіх медыкі спрабуюць выратаваць, адзін з іх дзіця. Адзначым, 3 гады таму на гэтым жа пераездзе ў Румыніі адбылася такая ж аварыя. Тады загінулі 14 чалавек.