У Расіі завяршаецца перыяд непрацоўных дзён

11 мая 2020
Краіны Еўропы працягваюць адмяняць шэраг каранцінных мер. Нідэрланды, Швейцарыя, Данія, Польшча, Эстонія, Чэхія, Грэцыя, Францыя. Там адкрываюцца магазіны і школы, пачынае працаваць грамадскі транспарт.

У Расіі  ўжо заўтра  перастае дзейнічаць перыяд непрацоўных дзён. Як заявіў прэзідэнт Пуцін, краіна падышла да наступнага этапу - змякчэння рэжыму абмежаванняў. Нагадаем, рэжым самаізаляцыі для грамадзян Расіі доўжыўся цэлых шэсць тыдняў. Зараз расіян заклікаюць узмацніць асабістыя меры прафілактыкі, а жыхароў і гасцей Масквы абавяжуць на выхад  надзяваць маскі і пальчаткі. 

Зараз Расія выйшла на трэцяе месца ў свеце па колькасці выпадкаў каранавіруса. За час пандэміі ў краіне іх зафіксавана 221 344. Прывёў расійскі лідар і лічбы па беспрацоўі за час уведзеных абмежаванняў: колькасць беспрацоўных павялічылася ўдвая ў параўнанні з пачаткам красавіка. 

Тэсціраванне насельніцтва на каранавірус у розных краінах


Каля 15 700 выпадкаў пацверджана ва Украіне. Пры гэтым тэсціраванне тут знаходзіцца на даволі нізкім узроўні - 4 151 тэст  на мільён насельніцтва. У Польшчы  гэты паказчык складае 12 601. Дарэчы, у Беларусі паказчык тэсціравання намнога вышэйшы - 27 890 тэстаў  на мільён насельніцтва.