У Расіі - асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта

17 марта 2024

У Расіі - асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Свой выбар за два папярэднія дні ўжо зрабілі больш за палову расіян. У выбарчы бюлетэнь трапілі прадстаўнікі некалькіх парламенцкіх фракцый. Уладзімір Пуцін - галоўны фаварыт - пайшоў самавылучэнцам.

У Беларусі расіяне могуць аддаць свой голас на 6 выбарчых участках ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Мінску. Яны працуюць з 8 раніцы да 8 вечара. Першыя вынікі стануць вядомыя пасля 21:00.