Адзіны ў Беларусі конны патруль працуе ў Лідзе: як коні дапамагаюць людзям

9 октября 2023

У Лідзе праваахоўнікі захоўваюць грамадскую бяспеку, у тым ліку і пры дапамозе канёў. У старажытным горадзе адрадзілі конную міліцыю. На службе ў мясцовым РАУС з'явіліся грацыёзныя Грэйс і Эльдарада. Маршруты незвычайнага патруля пралягаюць па турыстычных месцах і гарадскіх парках. Як нясуць службу вершнікі ў пагонах, даведаўся Юрый Карняловіч.