У Рыа-дэ-Жанэйра адбудзецца цырымонія адкрыцця традыцыйнага карнавалу

24 февраля 2017
Згодна з правіламі, каралю Мамо - гаспадару свята - перададуць сімвалічны ключ ад горада, упрыгожаны бліскучымі камянямі, і горад напоўніцца атмасферай свята. Па традыцыі цэнтральнай падзеяй стане штогадовы конкурс-парад школ самбы. Калектывы (па аналогіі з футбольнымі камандамі) дзеляцца на лігі, вышэйшай з якіх з'яўляецца Спецыяльная. Менавіта яе прадстаўнікі - усяго 12 школ самбы - будуць змагацца за званне пераможцы парада.