У Рыа-дэ-Жанейра пачынаецца самая маляўнічая частка карнавалу

3 марта 2014

Сёння ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра пачынаецца самая маляўнічая частка карнавалу - спаборніцтвы школ самбы. Для таго каб прадэфіляваць на працягу гадзіны па знакамітым 720-метровым cамбадроме, танцоры рыхтуюцца цэлы год. Школы імкнуцца кожны раз прыдумаць нешта новае і арыгінальнае. Так, вядома, што адна з груп пакажа танец з афрыканскімі матывамі, другая ж зробіць тэмай свайго шэсця жыццё ў фавелах Рыа-дэ-Жанейра. Пераможцаў назавуць у Попельную сераду.