У выніку крушэння самалёта на Гаваях загінуў чалавек

18 мая 2015

У выніку крушэння амерыканскага ваеннага самалёта на Гаваях загінуў чалавек. Астатнія людзі, якія знаходзіліся на борце (21 чалавек), атрымалі раненні, у тым ліку цяжкія. Канвертаплан ВПС ЗША разбіўся на базе "Белоўз" на Гавайскіх  астравах. Прычыны  інцыдэнту  высвятляюцца. Катастрофай у Штатах занепакоеныя ў Японіі. Губернатар Акінавы запатрабаваў спыніць палёты дыслацыраваных у прэфектуры канвертапланаў  да высвятлення прычын аварыі.