У прыгарадзе Атавы невядомы адкрыў агонь па персанале дзіцячага сада

6 апреля 2013

Толькі цудам 53 дзіцяці не апынуліся на лініі агню. І ўсіх  ахвяр пазбегнуць не ўдалося. Злачынец страляў без разбору. Пакуль паведамляецца, што ад шальных куль пацярпелі сама меней два чалавекі. У першым выпадку раненне было смяротным, другі супрацоўнік дзіцячага сада ў крытычным стане дастаўлены ў бальніцу. Калі на месца злачынства прыехала паліцыя, стралок пакончыў  з сабой. Паводле версіі следства, прычыну трагедыі варта шукаць у сямейнай драме. Нібы страляў адзін з бацькоў, які не змог перажыць развод.