У перадвыбарнай гонцы ў ЗША лідзіруюць Хілары Клінтан і Дональд Трамп

2 марта 2016

Па выніках Супераўторка ў перадвыбарнай гонцы ў ЗША лідзіруюць Хілары Клінтан і Дональд Трамп. Як паведамляе SNN, паводле звестак апытанняў выбаршчыкаў, былая дзяржсакратар ЗША выйгравае на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў шасці штатах. Яе ўнутрыпартыйны сапернік Берні Сандэрс застаецца далёка ззаду. Мільярдэр-рэспубліканец Дональд Трамп атрымлівае лідарства ў сямі штатах. Яго асноўны сапернік - сенатар Тэд Круз - перамагае толькі ў трох. Супераўторак - гэта самае масавае галасаванне сезона папярэдніх выбараў. Праймерыз і кокусы праводзяцца дзвюма галоўнымі партыямі адразу ў 12 штатах і ў амерыканскім Самоа.