У Польшчы ў ДТЗ трапілі больш за 70 аўтамабіляў

26 января 2017

Буйное ДТЗ у цэнтральнай Польшчы. На трасе А1 ля горада Пётркуў-Трыбунальскі сутыкнуліся больш за 70 аўтамабіляў. Аварыя здарылася з-за моцнага туману. Паведамляецца, што спачатку сутыкнуліся 2 грузавікі. Вадзіцелі, якія рухаліся за імі, не паспелі зрэагаваць і таксама трапілі ў аварыю. Праз некалькі гадзін стала вядома аб аналагічным ДТЗ на тым жа ўчастку трасы толькі ў процілеглым кірунку. У выніку 2 аварый звыш 30 чалавек шпіталізаваны. Рух па трасе заблакіраваны ў абодва бакі. На месцы працуюць медыкі і пажарныя.