У Польшчы прайшлі памятныя мерапрыемствы да шостай гадавіны авіякатастрофы пад Cмаленскам

11 апреля 2016
10 красавіка 2010 года там разбіўся самалёт з польскай дэлегацыяй, якая павінна была ўдзельнічаць у жалобнай цырымоніі да гадавіны катынскага расстрэлу. Загінулі ўсе 96 чалавек, сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Мерапрыемствы ў гадавіну трагедыі прайшлі па ўсёй краіне. У Варшаве і Кракаве адбыліся маштабныя жалобныя цырымоніі.