У Перу сутыкнуліся турыстычныя цягнікі

1 августа 2018

У Перу сутыкнуліся турыстычныя цягнікі на шляху да помніка эпохі інкаў Мачу-Пікчу. Пацярпелі 23 чалавекі. Пяцёра ў цяжкім стане. Прычынай надзвычайнага здарэння магла стаць акцыя пратэсту мясцовага насельніцтва ля старажытнага горада. Яе ўдзельнікі перакрылі пуці і не давалі праехаць першаму цягніку, ад чаго наступны ў яго ўрэзаўся. У выніку дарога была заблакіраваная.