Больш за 7 тысяч чалавек у Бруселі выступілі супраць гвалту і расізму

18 апреля 2016

Марш быў мірным - без праяўлення агрэсіі. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Францыі, Нідэрландаў і Бельгіі. У першых радах ішлі сем'і загінуўшых у тэрактах, затым прадстаўнікі розных рэлігійных суполак. Яны неслі вялікія банэры з надпісам "Разам у свеце". Гэтая акцыя супраць праяў расізму павінна была адбыцца ў Бруселі адразу пасля тэрактаў 22 сакавіка, але была адменена ўладамі з меркаванняў бяспекі.