У Перу адкрываецца cаміт кіраўнікоў і ўрадаў краін АТЭС

19 ноября 2016

Увага палітыкаў і сусветных СМІ найбліжэйшыя два дні будзе прыкаваная да Перу. Тут у сталіцы - Ліме - адкрываецца саміт кіраўнікоў і ўрадаў краін АТЭС. Гэтымі днямі лідары 20 краін будуць абмяркоўваць актуальныя міжнародныя праблемы і шукаць спосабы аднавіць рост сусветнага гандлю. Як чакаецца, па выніках сустрэчы будзе прынята сумесная дэкларацыя. Для амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы гэта апошняе міжнароднае мерапрыемства, у якім ён возьме ўдзел. Таксама на саміт адправіўся заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг для абмеркавання пытання забеспячэння сувязі ўдзельнікаў з астатнім светам.Улады краіны абвясцілі для ўсіх жыхароў Лімы пазапланавыя канікулы амаль на тыдзень.