Аплаціць камунальныя паслугі з дапамогай сістэмы хуткага распазнавання

7 июня 2018

Паведамленне з QR-кодам. Ужо ў чэрвені беларусы змогуць аплаціць камунальныя паслугі з дапамогай сістэмы хуткага распазнавання. Каб скарыстацца сервісам, абанентам неабходна зайсці ў мабільнае прыкладанне банка, а затым паднесці камеру тэлефона да коду. Пасля гэтага на экране тэлефона з'явіцца асабісты рахунак і поле для ўвядзення паказанняў прыбораў уліку вады. Такія новыя магчымасці паскораць працэс пошуку, апрацоўкі і аплаты жыллёва-камунальных паслуг.