У Пекіне адбылася цырымонія памінання герояў, якія загінулі ў рэвалюцыйнай барацьбе

30 сентября 2017

У Пекіне на цэнтральнай плошчы Цяньаньмэнь сёння раніцай адбылася цырымонія памінання герояў, якія загінулі ў рэвалюцыйнай барацьбе. У ёй прынялі ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян, а таксама ветэраны і высокапастаўленыя члены Кампартыі Кітая. Дзень памяці загінуўшых герояў адзначаюць напярэдадні Дня абвяшчэння КНР першага кастрычніка. Ва ўрачыстай цырымоніі на плошчы Цяньаньмэнь таксама ўдзельнічалі вайскоўцы, якіх сёлета ўзнагародзілі вышэйшай ваеннай узнагародай краіны - ордэнам "Першага жніўня". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з нагоды святкавання Дня абвяшчэння КНР.