Свята народнай творчасці аб'яднала майстроў з розных куткоў Беларусі

29 мая 2018

Па кветцы таленту ў агульны букет! Свята народнай творчасці аб'яднала ў Мінску амаль паўтысячы майстроў з розных куткоў Беларусі. Вырабы з дрэва, лазы, гліны, шкла рамеснікі прадэманстравалі на "Вясновым букеце" – гэта сотні ўпрыгажэнняў, выкананых у розных тэхніках. Лялькі з тканіны, драўляныя гадзіннікі, крэслы з саломы. Наведвальнікі горада майстроў маглі ўзяць майстар-клас па вырабе адмысловых прадметаў інтэр'еру.

Дзясяты фестываль народнай творчасці даў старт святам нацыянальных культур, якія праходзяць у Верхнім горадзе падчас летняга музычна-турыстычнага сезона. У гэтыя выхадныя сваю культуру і традыцыі прэзентуе Швецыя.