У парыжскім рэгіёне выйшла з берагоў рака Марна

30 января 2018

Жыхары ўзбярэжных вёсак на ўсходняй ускраіне французскай сталіцы адпампоўваюць ваду з сутарэнняў. Прычынай паводкі сталі праліўныя дажджы. Лебедзі і качкі пачуваюцца прывольна - шматлікія вуліцы ператварыліся ў паўнаводныя рэкі. Сіноптыкі гавораць, што вада ў Марне няхутка пойдзе на спад. Магчыма, запатрабуецца некалькі дзён, а то і тыдняў.